Улады не паказалі МВФ новую дырэктыву па лібералізацыі

25.05.2010 16:21
Архив Редакция

Беларускія ўлады не знаёмілі місію Міжнароднага валютнага фонду з планамі па прыняцці дырэктывы пра меры па лібералізацыі ўмоваў вядзення бізнэсу. Пра гэта 25 траўня на брыфінгу ў Мінску паведаміў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс.

Місія МВФ працавала ў Мінску 12-25 траўня з мэтай ацэнкі бягучай эканамічнай сітуацыі, а таксама перспектыў далейшага супрацоўніцтва, перадае БелаПАН.
«Мы абмяркоўвалі шмат пытанняў па лібералізацыі эканомікі, аднак канкрэтнага праекту гэтай дырэктывы мы не бачылі», — заявіў Крыс Джарвіс, адказваючы на пытанні журналістаў.
Як раней паведамляў Тэлеграф, Беларусь і Міжнародны валютны фонд працягнуць увосень перамовы пра новы крэдыт. «На працягу некалькіх наступных месяцаў мы будзем працягваць падтрымліваць кантакты з уладамі Беларусі», — паведаміў Крыс Джарвіс 25 траўня.
«Мы плануем вярнуцца сюды напачатку восені для працягу дыскусій. Правядзём новую ацэнку эканамічнай сітуацыі ў краіне і зробім з уладамі ацэнку, ці патрэбна Беларусі новая праграма з МВФ», — цытуе БелТА слова Крыса Джарвіса.

Как вам новость?
Головоломки