Улады папярэдзілі арганізатараў Дня Волi пра адказнасць

23.03.2010 11:43
Архив Редакция

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў пра тое, што 23 сакавіка ў ГУУС Мінгарвыканкама выклікалі арганізатараў правядзення традыцыйнай акцыі Дня Волi. "Улады папярэдзілі нас пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы падчас святкавання. Калі мы парушым гэтыя патрабаванні, мы як заяўнікі будзем несці поўную адказнасць", — распавёў апазіцыйны палітык.

«У адказ мы папярэдзілі супрацоўнікаў міліцыі, што не збіраемся самі парушаць закон», — цытуе БелаПАН словыАляксея Янукевіча.

Лідар Партыі БНФ таксама паведаміў, што «кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама пацвердзіла, што збор удзельнікаў святкавання 25 сакавіка дазволены на пляцоўцы поруч будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук». «Акрамя таго, удзельнікам акцыі было абяцана, што ніякіх праблем з усталёўкай на гэтай пляцоўцы аппаратуры для ўзмацнення гуку не будзе», — сказаў Аляксей Янукевіч.

Як раней паведамляў Тэлеграф, мінскія ўлады дазволілі дэмакратычным актывістам правесці ў сталіцы 25 сакавіка традыцыйную акцыю Дня Волi і дазволілі правесці збор на пляцоўцы каля прэзідыума НАН, прапанаваўшы правесці мітынг на пляцы Бангалор.

Аднак арганізатары акцыі адразу заўважылі, што на прапанаваны маршрут не пагодзяцца і заявілі, што маршрут акцыі пройдзе ад Акадэміі навук да сквера Янкі Купалы.

Как вам новость?
Головоломки