Улады прафінансуюць падвышэнне кваліфікацыі працаўнікоў АПК

09.03.2010 11:04
Архив Редакция

Дзяржава прафінансуе падвышэнне кваліфікацыі працаўнікоў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Беларусі. Паводле пастановы Саўміна № 305 ад другога сакавіка, падвышэнне кваліфікацыі працаўнікоў АПК, незалежна ад формы ўласнасці, будзе праходзіць за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Зацверджаны дакумент унёс дадатак у пастанову “Пра бесперапыннае прафесійнае навучанне працоўных (службоўцаў)”, распавялі ў прэс-службе Саўміна.

Паводле пункта 11 пастановы ўсталёўваецца, што «фінансаванне мерапрыемстваў па бесперапынным прафесійным навучанні працоўных (службоўцаў) ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў юрыдычных і фізічных асоб і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам», адзначылі ў прэс-службе ўрада.

Зацверджанай пастановай урад Беларусі дапоўніў 11 пункт пастановы новай часткай, паводле якой «фінансаванне выдаткаў на перападрыхтоўку і падвышэнне кваліфікацыі працоўных (службоўцаў), якія накіроўваюцца сельскагаспадарчымі і іншымі арганізацыямі, што здзяйсняюць вытворчасць і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, адасобленымі падраздзяленнямі юрыдычных асоб, што здзяйсняюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі і арганізацыямі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку, адбываецца за кошт рэспубліканскага ці мясцовых бюджэтаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам».

У прэс-службе Саўміна адзначылі, што дадаткі, якія тычацца прадпрыемстваў АПК, таксама былі занесены і ў пункт 33 пастановы “Пра парадак ажыццяўлення падвышэння кваліфікацыі, стажыроўкі і перападрыхтоўкі працаўнікоў“.
 

Как вам новость?
Головоломки