Улады РБ прапануюць прыватызаваць "Беларуснафту", МТЗ і БМЗ

15.02.2011 12:56
Архив Редакция

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі склаў праект плана прыватызацыі на 2011-2013 гады, у які ўвайшлі 134 прадпрыемствы. Дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Наталля Жарнасек паведаміла, што ў спіс прадпрыемстваў, што падлягаюць пераўтварэнню, у ліку іншых ўвайшлі "Беларуснафта", Мінскі трактарны завод, "Гомсельмаш" і Беларускі металургічны завод. Іх акцыянаванне запланавана на 2013 год.

Наталля Жарнасек адзначыла, што ў 2011-2012 гадах больш увагі будзе надавацца продажу акцый акцыянерных таварыстваў. Згодна з праектам плана прыватызацыі, у 2011 годзе могуць быць прададзеныя акцыі 180 адкрытых акцыянерных таварыстваў, у 2012 годзе — акцыі 48 прадпрыемстваў, у 2013 годзе — акцыі 20 таварыстваў, перадае БелТА.

Асноўную працу па акцыянаваньні прадпрыемстваў Дзяржкаммаёмасць плануе правесці ў 2013 годзе, адзначыла Наталля Жарнасек. Яна таксама растлумачыла, што сфармаваны праект плану прыватызацыі павінен першапачаткова быць зацверджаны беларускім урадам і ўзгоднены з прэзідэнтам краіны.

Раней, як ужо паведамляў Тэлеграф, у Дзяржкаммаёмасці паведамлялі аб планах па продажы акцыі 244 адкрытых акцыянерных таварыстваў. Паведамлялася, што на продаж выставяць дзяржаўныя акцыі стратных ААТ, дзе доля дзяржавы меншая за 50% і не патрабуецца захаванне блакавальнага пакету акцый, а таксама ААТ, у якіх не патрабуецца прысутнасць дзяржавы.

Падвёўшы вынікі прыватызацыі 2008-2010 гадоў, у Дзяржкаммаёмасці праінфармавалі аб тым, што з выстаўленых на продаж акцый 254 ААТ прадаць удалося акцыі толькі 47 кампаній на суму 93 млрд. рублёў. Нізкую актыўнасць пакупнікоў у камітэце патлумачылі тым, што міністэрствы і канцэрны выстаўлялі на продаж загадзя неліквідныя пакеты акцый менш за 25% ад статутнага фонду. Пры гэтым патрабаваныя аб’ёмы інвестыцый не ўвязваюцца з праграмай развіцця самога акцыянернага таварыства і рэгіёну.

Как вам новость?
Головоломки