Улады РБ выдаткуюць на барацьбу з п'янствам 15 млн. даляраў

18.01.2011 15:43
Архив Редакция

У 2011-2015 гадах беларускія ўлады накіруе 45,071 млрд. рублёў (амаль 15 млн. даляраў) на падтрымку дзяржпраграмы нацыянальных дзеянняў па пераадоленні п'янства і алкагалізму. Такое рашэнне прынята пастановай саўміна № 27. Сродкі на праект плануецца ўзяць як з рэспубліканскага бюджэту (27,909 млрд. рублёў), так і з мясцовых (17,162 млрд. рублёў).

У прыватнасці, для фінансавання праграмы ў 2011 годзе будзе выдзелена 236 млн. рублёў, у 2012 годзе — 13,6 млрд. рублёў, у 2013 годзе — 13,7 млрд. рублёў, у 2014 і ў 2015 гадах — 9,59 млрд. рублёў і 7,9 млрд. рублёў адпаведна.

Гэтыя сродкі плануецца накіраваць на зніжэнне колькасці правапарушэнняў і злачынстваў, учыненых пад уздзеяннем алкаголю; зніжэнне смяротнасці ад выпадковага атручвання алкаголем; памяншэнне колькасці асобаў, якія пакутуюць ад алкагольных псіхозаў і хранічнага алкагалізму, а таксама зніжэнне колькасці непаўналетніх, якія ўжываюць алкаголь і перажываюць яго згубныя наступствы.

Галоўнай жа мэтай рэалізацыі дадзенай праграмы з’яўляецца знізіць узровень спажыванне алкаголю жыхарамі краіны і паменшыць яго негатыўныя наступствы для соцыуму.

Правядзеннем мерапрыемстваў дзяржпраграмы плануецца штогод зніжаць колькасць правапарушэнняў і злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення (на 1-5%); колькасць ДТЗ (на 4-5%) і няшчасных выпадкаў на вытворчасці (на 5-6%); колькасць смерцяў у выніку выпадковага алкагольнага атручвання (на 5-7%); колькасць асобаў, якія пакутуюць ад алкагольных псіхозаў і хранічнага алкагалізму (на 7-8% і 2-3% адпаведна); колькасць непаўналетніх, якія ўжываюць алкаголь са шкоднымі наступствамі (на 3-5%).

Так, за 2009 год было здзейснена 30,5 тыс. злачынстваў пад уздзеяннем алкагольнага ап’янення, 237 394 чалавекі былі прыцягнутыя да адказнасці за ўжыванне алкаголю ў грамадскіх месцах або з’яўленне там у стане алкагольнага ап’янення. З-за асобаў, якія знаходзіліся пад уздзеяннем алкаголю, здарылася 1022 ДТЗ, а таксама 210 няшчасных выпадкаў на вытворчасці, паведамляе Нацстат.
 
За 2006-2009 гады ў Беларусі загінула 10,5 тыс. чалавек з прычыны выпадковага алкагольнага атручвання. Да 2009 году ў параўнанні з 2006 годам узрасла колькасць асоб, якія стаяць на наркалагічным уліку. З іх па прычыне алкагалізму — на 6,3% да 181 833 чалавек, уключаючы жанчын — на 36,7% да 37 483 чалавек. Праз ужыванне алкаголю і яго згубных наступстваў — на 23,5% да 86 368 чалавек, уключаючы жанчын — на 44,5% да 15 644 чалавек, непаўналетніх — на 3,2% да 17 372 чалавек.

Как вам новость?
Головоломки