Улады РФ: крызіс у Беларусі адбыўся праз вынікі выбараў

24.05.2011 11:22
Архив Редакция

Памочнік прэзідэнта Расіі Аркадзь Дварковіч заявіў 24 траўня, што прычына дэстабілізацыі фінансавай сітуацыі ў Беларусі крыецца ў выніках прэзідэнцкіх выбараў. "Выбары ў Беларусі прывялі да прыняцця шэрагу рашэнняў, якія дэстабілізавалі у тым ліку і фінансавую сітуацыю", — сказаў памочнік Дзмітрыя Мядзведзева.

Пры гэтым Аркадзь Дварковіч выказаў надзею, што фінансавая дапамога ад РФ і ЕўрАзЭС дапаможа Беларусі стабілізаваць сітуацыю. перадае РИА «Новости».

Валютны крызіс пачаўся ў Беларусі ў сакавіку 2011 года і працягваецца да гэтага часу. У якасці апошняй спробы выправіць сітуацыю Нацбанк 24 траўня дэвальваваў рубель ў адносінах да даляра на 56,26%. Адначасова фінансавы рэгулятар зноў усталяваў абмежаванне па курсаўтварэнні для камерцыйных банкаў на ўзроўні +/-2%.

Как вам новость?
Головоломки