Улады шукаюць шляхі кантролю гульнёвага бізнэсу

12.05.2010 16:57
Архив Редакция

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі абвясціла конкурс на лепшую інвестыцыйную прапанову аб стварэнні ў краіне маніторынгавага цэнтру ў сферы гульнёвага бізнэсу. Мяркуецца, што гэта будзе камерцыйная арганізацыя. Конкурс працягнецца да 28 траўня.

Як паведамляе прэс-служба міністэрства па падатках і зборах, будучы маніторынгавы цэнтр павінен будзе забяспечыць у рэжыме рэальнага часу кругласуткавае атрыманне зацікаўленым дзяржаўным органам поўнай і праўдзівай інфармацыі пра працу гульнёвых устаноў.
Гаворка ідзе пра інфармацыю аб звароце грашовых сродкаў і выплаце выйгрышаў гульцам, уключаючы пастаўку праграмна-апаратнага комплексу і пры неабходнасці гульнявога абсталявання, сумяшчальнага з дадзеным комплексам.
У адпаведнасці з правіламі конкурсу, маніторынгавы цэнтр павінен быць размешчаны на тэрыторыі Беларусі. Навучанне персаналу кантралявальных органаў павінна ажыццяўляцца на бязвыплатнай аснове. 

Как вам новость?
Головоломки