Улады возьмуць пад кантроль грашовыя пераводы

26.08.2010 14:32
Архив Редакция

Беларускія ўлады абавязалі РУП «Белпошта» забяспечыць атрыманне, захоўванне і перадачу зацікаўленым органам інфармацыі аб фізічным або юрыдычным адпраўніку пры ажыццяўленні грашовых пераводаў на суму, роўную або большую за 100 базавых велічыняў (1166 даляраў, або 3,5 млн. рублёў), калі разлік ажыццяўляецца не з дапамогай крэдытнай карткі.

Перш за ўсё, «Белпошта» павінна будзе захоўваць прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар рахунку ці нумар фінансавай аперацыі, месца жыхарства, рэквізіты дакументу, які засведчвае асобу, уліковы нумар плацельшчыка, нумар рахунку, перадае БелТА.

Адпаведныя змены ў правілы аказання паслуг паштовай сувязі ўнес ўрад Беларусі сваёй пастановай № 1214 ад 20 жніўня 2010 года з мэтай прадухілення фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і легалізацыі прыбыткаў, атрыманых злачынным шляхам. Як паведаміў начальнік аддзелу паштовай сувязі міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Алег Субоцін, дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 23 верасня.

Таксама, паводле новаўвядзення, кліенты РУП «Белпошта», якія жадаюць ажыццявіць фінансавыя аперацыі на суму, роўную або большую за 1000 базавых велічыняў (11,116 даляраў, або 35 млн. рублёў), абавязаны прад’явіць дакументы, што сведчаць пра асобу, калі яны не прад’яўляліся пры заключэнні дамоваў.

Улады пакінулі ў сіле права аператара паштовай сувязі адмовіць кліенту ў выпадку непрадстаўлення неабходных дакументаў.

Как вам новость?
Головоломки