Улады запрашаюць ІП папрацаваць на развіццё эканомікі Беларусі

07.02.2011 11:16
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі прапанавала грамадскім арганізацыям і прадпрымальнікам прыняць удзел у рэалізацыі дзяржаўных праграм эканамічнага развіцця краіны. Як паведаміла журналісту Тэлеграфа прадстаўнік мінэканомікі Наталля Пацэйка, усе ахвотныя могуць накіроўваць свае прапановы ў абласныя выканаўчыя камітэты (або Мінскі гарвыканкам), а таксама абавязаны праінфармаваць аб сваім удзеле дэпартамент па прадпрымальніцтве мінэканомікі. 

Для ўдзелу ў рэалізацыі дзяржаўных праграм эканамічнага развіцця прадпрымальнікам неабходна накіроўваць у выканкам па месцы знаходжання суб’екта прадпрымальніцтва свае прапановы з кароткім апісаннем праекту.

Дадзенае апісанне праекту павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю: назва праекту, тэрмін рэалізацыі і ўдзельнікі праектУ, мэты, задачы, кароткае абгрунтаванне рэалізацыі праекту, кароткі план (стратэгія па праекце), вынікі рэалізацыі праекту, аб’ёмы і крыніцы фінансавання, кантактная асоба.

Як раней перадаваў Тэлеграф, з мэтай развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымулявання дзелавой актыўнасці ў Беларусі 31 снежня 2010 года прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 4. План па рэалізацыі дырэктывы яшчэ не гатовы, ён павінен быць унесены на разгляд урада да 1 лютага 2011 года. Аднак ужо зараз ідзе вельмі інтэнсіўная работа па рэалізацыі дырэктывы на практыцы, паведаміў 18 студзеня намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур.

Как вам новость?
Головоломки