Улады зноў накіравалі ўдзельнікаў акцыі на Дзень Волi на Бангалор

19.03.2010 17:08
Архив Редакция

Мінскія ўлады дазволілі дэмакратычным актывістам правесці ў сталіцы 25 сакавіка традыцыйную акцыю на Дзень Волi па маршруце шэсця да плошчы Бангалор. Аднак арганізатары акцыі адразу заўважылі, што на прапанаваны маршрут не пагодзяцца і заявілі, што маршрут акцыі пройдзе ад Акадэміі навук да сквера Янкі Купалы.

«Адпаведную заяву Партыя БНФ разам з паплечнікамі з Беларускага незалежніцкага блока (БНБ) падалі ў Мінгарвыканкам і заклікалі да ўдзелу ў акцыі ўсіх дэмакратычных актывістаў. Арганізатарам акцыі сёлета выступіў БНБ», — паведамілі ў прэс-службе Партыі БНФ.

Сярод заяўнікоў — старшыня Партыі БНФ і кіраўнік аргкамітэта правядзення акцыі 25 сакавіка Аляксей Янукевіч, намеснік лідара Руху «За Свабоду» Віктар Карняенка, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, лідар «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч, лідар «Правага альянсу» Юрась Карэтнікаў, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, распавялі ў прэс-службе.

Как вам новость?
Головоломки