Уласнікаў могуць пазбавіць права распараджацца сваёй маёмасцю

06.12.2010 08:44
Архив Редакция

5 снежня 2010 года ўступае ў сілу закон Рэспублікі Беларусь "Аб аб'ектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, і відах дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы". Згодна з ім, недзяржаўныя арганізацыі і фізічныя асобы могуць пазбавіцца права распараджацца сваёй уласнасцю.

Згодна з пунктам 1 артыкула 12 закона аб’екты, аднесеныя да тых, што знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы і знаходзяцца на дату ўступлення закона ў сілу ва ўласнасці недзяржаўных арганізацый, фізічных асобаў, не могуць быць прадметам закладу, давернага кіравання, арэнды, бязвыплатнага карыстання. З імі нельга будзе здзяйсняць іншыя ўгоды, за выключэннем угодаў па адчужэнні гэтых аб’ектаў ва ўласнасць дзяржавы, калі іншае не ўстаноўлена законамі або актамi прэзідэнта Беларусі, перадае БелТА.

Як адзначылі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці, да аб’ектаў, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, адносяцца аб’екты і віды маёмасці, якія забяспечваюць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, яе эканамічную і энергетычную бяспеку, сацыяльную абароненасць насельніцтва. Частка аб’ектаў застанецца ва ўласнасці дзяржавы ў сувязі з тым, што знаходзяцца ў ёй на дату ўступлення ў сілу закону альбо зноў уводзяцца ў эксплуатацыю за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

Мэтай закона, як паведамілі ў ДКІ, з’яўляецца далейшая лібералізацыя эканомікі і прыцягненне ў яе рэальны сектар інвестараў, зацікаўленых у доўгатэрміновых эканамічных сувязях і павышэнні канкурэнтаздольнасці прыватызаваных прадпрыемстваў. Да такіх прадпрыемствам належаць Наваполацкае РУП па транспарце нафты «Дружба», РУП «Гомельтранснафта «Дружба», рэспубліканскае алмазаапрацоўчае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскае ВА «Крышталь», якія да канца 2010 года павінны пераўтварыць іх у ААТ.

У Беларусі дазволілі ствараць прыватныя аэрадромы

Цяпер у прыватнай уласнасці могуць быць аўтамабільныя дарогі і чыгуначны транспарт агульнага карыстання, аэрадромы, аб’екты грамадзянскай абароны. Акрамя таго, дазволена стварэнне недзяржаўных устаноў сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, прадпрыемствы па вытворчасці спіртных напояў.

Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла закон 10 чэрвеня 2010 года, Савет Рэспублікі ўхваліў яго 30 чэрвеня, прэзідэнт падпісаў 15 ліпеня.

Как вам новость?
Головоломки