Улаховіч: выбары будуць больш дэмакратычныя

16.11.2010 13:07
Архив Редакция

Выбары ў Беларусі ў 2010 годзе будуць больш дэмакратычнымі. Такое меркаванне выказаў старшыня савета Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч, каментуючы ўключэнне ў склад участковых выбарчых камісій большага ліку прадстаўнікоў партый і арганізацый. «У гэтым годзе выбары больш дэмакратычныя, і пра гэта кажуць у Еўропе. Так і павінна быць. Заўсёды было так», — адзначыў ён.

Як адзначыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, «змяненні і дапаўненні, якія ўнесены ў выбарчае заканадаўства ў пачатку гэтага года, пашырылі правы палітычных партый і грамадскіх арганізацый пры фармаванні камісій». «У прыватнасці, прадугледжана квота не менш за 1/3 ў любой камісіі, якую прадстаўляюць палітычным партыям і грамадскім аб’яднанням. І гэта выконваецца на ўсіх узроўнях», — заявіў Мікалай Лазавік, перадае тэлеканал СТВ.

У той жа час, як адзначылі ў Гарадзенскім і Магілёўскім аблвыканкамах запэўніваюць, што рады былі ўключыць усіх жадаючых, але не змаглі гэтага зрабіць. Вось толькі рэпутацыя некаторых у спісе наогул выклікала сумневы. Ім давялося адмовіць.

«Высоўваліся людзі, якія па стане здароўя не могуць актыўна працаваць у складзе ўчастковых камісій. Потым яны і прызнавалі гэта. Былі людзі і старэчага ўзросту, якія таксама не могуць дастаткова актыўна працаваць», — паведаміў старшыня Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі Валеры Саўка.

Згодная з ім і намесніца кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Халецкая, якая заявіла, што «вылучаліся нават людзі, якія вядуць не зусім здаровы лад жыцця, хтосьці меў нават праблемы з законам». Паводле яе словаў, «асобныя людзі часам нават слаба ўяўлялі сабе працу ўчастковага камісіі».

Праваабаронцы: суды адхілілі амаль усе скаргі на фармаванне выбаркамаў

Суды адмовілі ў здавальненні 83 з 85 скаргаў на неўключэнне 413 чалавек у склад участковых выбарчых камісій (УВК). Дзве скаргі, па словах праваабаронцаў, застаюцца неразгледжанымі. «Па стане на 12 лістапада разгледжана 83 скаргі. Усе яны не былі здаволеныя», — заявіў юрыст Валянцін Стэфановіч.

«Яшчэ дзве скаргі, пададзеныя 5 лістапада Гомельскай абласной арганізацыяй БПЛ «Справядлівы свет» (Беларускай партыяй левых «Справядлівы свет» — Тэлеграф) у суды Чыгуначнага і Цэнтральнага раёнаў Гомелю, да гэтага часу не разгледжаныя, пры тым што яны павінны былі быць разгледжаныя да 8 лістапада», — адзначыў юрыст, перадае БелаПАН.

Па словах Валянціна Стэфановіча, скаргі падавалі як палітычныя партыі, так і групы выбаршчыкаў (у Берасці, Віцебску і іншых гарадах). Больш за 35% скаргаў падала Беларуская партыі левых «Справядлівы свет», каля 30% — Аб’яднаная грамадзянская партыя, каля 15% — Партыя БНФ.

Як адзначыў Валянцін Стэфановіч, у большасці выпадкаў скаргі датычыліся дыскрымінацыйнага падыходу ў адносінах да прадстаўнікоў апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Па яго словах, яны ў асноўным мелі досвед працы ў выбарчых камісіях рознага ўзроўню, але ў склад УВК уключаны не былі, на адрозненне ад прадстаўнікоў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія такога досведу не мелі, але ў склад камісій ўвайшлі.

Довады заяўнікаў аб дыскрымінацыйным характара рашэнняў пры стварэнні УВК суды пакінулі без увагі. Ні ў адным з 83 рашэнняў дадзены факт не згадваецца, паведаміў Валянцін Стэфановіч.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у 6,3 тыс. участковых выбарчых камісій, працаваць будзе 70,8 тыс. чалавек (з 83,9 тыс. прэтэндэнтаў) Пры гэтым прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і партый атрымалі 41,8% месцаў у выбаркамах, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Аднак, у склад участковых выбарчых камісіяў з 1073 прадстаўнікоў апазіцыйных партый увайшло толькі 183 чалавека, гэта значыць 17,1% вылучэнцаў. У той жа час, па словах старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэту Алега Гулака, сярэднестатыстычная «праходнасць» ў камісіі склала 84,3%.

Как вам новость?
Головоломки