Улетку Украіна можа ўступіць у Мытны саюз

05.04.2011 15:17
Архив Редакция

Афіцыйны Кіеў пачаў кансультацыі аб магчымым уступленні ў Мытны саюз з Беларуссю, Казахстанам і Расіяй. Пра гэта заявіў упаўнаважаны Кабінету міністраў Украіны па супрацоўніцтве з РФ, краінамі СНД і ЕўрАзЭС Валеры Мунтыян. Па яго словах, дамова аб стварэнні зоны свабоднага гандлю (ЗСГ) з СНД могуць падпісаць ужо ў траўні, а ў ліпені, Украіна мае намер далучыцца да пратакола аб стварэнні МС.

Для гэтага спатрэбіцца станоўчае рашэнне Канстытуцыйнага суда Украіны, а таксама завяршэнне неабходных працэдур унутры краіны, паведамляе Корреспондент.net.»Але ад ЕС Украіна не адмаўляецца, бо для нас галоўнае — захаваць незалежнасць і суверэнітэт у працэсе інтэграцыі. Таму наступны этап — дамова аб зоне свабоднага гандлю паміж МС і ЕС», — заявіў Валеры Мунтыян.Паводле яго слоў, гэтую дамову могуць падпісаць у 2015 годзе, а праз два гады — дагаворы аб ЗСГ з арганізацыяй Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, іншымі аб’яднаннямі і дзяржавамі рэгіёну. Упаўнаважаны Кабміна лічыць, што ў Еўразіі неабходна стварыць адзіны агульны рынак. «Еўропа перажывае фазу эканамічнага сціску, яна сябе вычарпала, а развіваюцца Кітай, Індыя, Сінгапур, і там павінен быць наш інтарэс», — адзначыў украінскі чыноўнік.Як ужо перадаваў Тэлеграф, 19 лютага міністр замежных справаў Украіны Канстанцін Грышчанка заявіў, што краіна не збіраецца стаць членам Мытнага саюза, паколькі ўтварае зону свабоднага гандлю з Еўрапейскім саюзам. Ён адзначыў, што «Украіна адназначна вызначыла для сябе прыярытэт — ўваходжанне ў Еўрасаюз у якасці паўнапраўнага члена».У красавіку 2010 года еўрапейскі камісар па пашырэнні Еўрасаюза і палітыцы суседства Штэфан Фюле заявіў, што стварэнне зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕС і ўдзел краіны ў Мытным саюзе несумяшчальныя.

Как вам новость?
Головоломки