Умовы працы "Белтрансгаза" "Газпром" хвалююць больш чым кошт

20.06.2011 15:10
Архив Редакция

Намеснік старшыні праўлення расійскай кампаніі "Газпром" Аляксандр Мядзведзеў 20 чэрвеня заявіў, што на гэтым тыдні працягнуцца перамовы аб магчымасці куплі акцый беларускага прадпрыемства "Белтрансгаз". "Пытанне не толькі колькі будзе каштаваць 50% "Белтрансгаза", а якія будуць створаны ўмовы для эфектыўнай працы прадпрыемства", — растлумачыў Аляксандр Мядзведзеў.

«Мы не хочам апынуцца ў сітуацыі, калі мы разлічваем на адны ўмовы працы, а яны могуць апынуцца іншымі. У нас ёсць упэўненасць, што мы зможам загрузіць яго працай», — цытуе намесніка кіраўніка «Газпрома» ІА «REGNUM-Беларусь».

Як перадаваў Тэлеграф, расійская кампанія «Газпром», якой належыць 50% акцый ААТ «Белтрансгаз», у цяперашні час вядзе перамовы аб куплі астатняй часткі акцый беларускага прадпрыемства.
 
Беларусь у якасці аднае з абавязковых умоваў продажу акцый «Белтрансгазу» расійскай кампаніі «Газпром» ставіць пастаўкі расійскага газу ў Беларусь па ўнутрырасійскіх цэнах. У той жа час «Газпром» не мае намеру ўвязваць куплю кантрольнага пакета акцый «Белтрансгазу» з цэнамі на газ для Беларусі.

Как вам новость?