Унёскі беларусаў у банках складаюць звыш за 6,87 млрд. даляраў

16.04.2010 09:23
Архив Редакция

Па дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі, на пачатак красавіка гэтага года аб'ём прыцягнутых беларускімі банкамі грашовых сродкаў насельніцтва ў нацыянальнай і замежнай валюце склаў звыш за 6,87 млрд. даляраў (ці 20,32 трлн. рублёў). "Гэта сведчыць пра рост даверу насельніцтва да нацвалюты і банкаўскай сістэмы ў цэлым, а таксама да правадзімай галоўным банкам краіны палітыкі", — лічаць у Нацбанку.

Паводле дадзеных НББ, за тры першыя месяцы цяперашняга года аб’ём прыцягнутых банкамі грашовых сродкаў насельніцтва ў нацыянальнай і замежнай валюце (уключаючы аб’ём выпушчаных для фізічных асоб аблігацый, сертыфікатаў і сродкаў нерэзідэнтаў) павялічыўся больш чым на 1,56 трлн. рублёў, паведамляе БелаПАН.

Сродкі ў нацыянальнай валюце за першы квартал узраслі на 875,67 млрд. рублёў (ці 10,8%), у замежнай — на 692,13 млрд. рублёў (ці 6,5%).

Как вам новость?