Унёскі беларусаў у банках выраслі на 397,14 млн. даляраў

11.03.2010 11:54
Архив Редакция

За студзень-люты гэтага года рублёвыя і валютныя ўнёскі беларусаў у банках выраслі больш чым на 397,14 млн. даляраў (на 6,5%) і на пачатак сакавіка дасягнулі амаль 19,33 трлн. рублёў. Дэпазіты ў нацыянальнай валюце за першыя два месяцы 2010 года ўзраслі на 922,51 млрд. рублёў (на 11,5 %) і склалі больш за 8,9 трлн. рублёў. Пра гэта паведамілі ў кіраўніцтве інфармацыі Нацбанка Беларусі.

“Дэпазіты ў замежнай валюце павялічыліся на 4,7 млн. даляраў, ці на 0,1%, і на першага сакавіка склалі каля 3,55 млрд. даляраў. Пры гэтым за люты яны паменшыліся на 28,8 млн. даляраў (на 0,8%), а ўнёскі ў нацыянальнай валюце за мінулы месяц павялічыліся больш чым на 543 млрд. рублёў, ці на 6,5%“, — распавялі ў Нацбанку.

У галоўным банку краіны лічаць, што такія паказчыкі сведчаць “пра рост даверу насельніцтва да нацыянальнай валюты і банкаўскай сістэмы наогул, а таксама да працэнтнай палітыкі, якую праводзіць Нацбанк і якая накіравана на падтрыманне працэнтных ставак па тэрміновых унёсках насельніцтва ў нацыянальнай валюце на ўзроўні, які істотна перавышае як інфляцыю, так і прыбытковасць зберажэнняў у замежнай валюце“.

“У сярэднім за 2009 год стаўка па новых тэрміновых дэпазітах насельніцтва склала 20,2% гадавых і ў рэальным выразе перавысіла ўзровень 10% гадавых. У студзені бягучага года захаваўся высокі ўзровень стаўкі па тэрміновых рублёвых унёсках фізічных асоб – 21,2% гадавых і склаў 11,6% гадавых у рэальным выразе“, — паінфармавалі ў НБ.

Нацбанк: у банках захаваюцца прывабныя ўмовы захоўвання ўнёскаў

У кіраванні інфармацыі Нацбанка адзначылі, што на фоне ўзмацнення “пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы і фінансавай сферы ў студзені-лютым гэтага года Нацбанк ажыццяўляе палітыку паступовага зніжэння агульнага ўзроўня працэнтных ставак у эканоміцы“.

“Пры гэтым прывабныя ўмовы захоўвання ўнёскаў у банках захаваюцца. Стаўкі па тэрміновых дэпазітах у беларускіх рублях па-ранейшаму будуць перавышаць як узровень інфляцыі, так і прыбытковасць ад захоўвання зберажэнняў у замежнай валюце“, — запэўнілі ў Нацбанку.

“З 17 лютага стаўка рэфінансавання была паменшана на 0,5% і склала 13% гадавых. Пры выкананні тэмпаў інфляцыі, якія прагназуюцца на 2010 год на ўзроўні 8-10%, прадугледжваецца далейшае зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца года да ўзроўню 9-12% гадавых, ставак па новых дэпазітах і крэдытах банкаў да 10-13% і 12-15% гадавых адпаведна“, — распавялі ў Нацбанку краіны.

У Нацбанку таксама падкрэслілі, што паступовае зніжэнне банкамі працэнтных ставак як па дэпазітах, так і па крэдытах на фоне стабільнага абменнага курсу беларускага рубля накіравана “на пашырэнне магчымасці насельніцтва і прадпрыемстваў па прыцягненні банкаўскіх крэдытаў, што будзе спрыяць падвышэнню тэмпаў эканамічнага росту ў Рэспубліцы Беларусь і росту дабрабыту грамадзян“.
 

Как вам новость?
Головоломки