UniCredit: Мінску спатрэбіцца яшчэ і крэдыт МВФ

05.04.2011 16:36
Архив Редакция

Акрамя расійскага крэдыту і крэдыту ЕўрАзЭС на агульную суму ў тры мільярды даляраў Беларусі, каб пазбегнуць эканамічнага крызісу, спатрэбіцца крэдыт Міжнароднага валютнага фонду на 2,5 млрд. даляраў. Аб гэтым заявіў аналітык па краінах з рынкавай эканомікай банкаўскай групы UniCredit (Аўстрыя) Дзмітры Гураў.

Паводле разлікаў спецыялістаў UniCredit, з пачатку 2011 года па 29 сакавіка ўлады Беларусі дэвальвавалі нацыянальную валюту на 8%, што было часткай стратэгіі па зніжэнні дэфіцыту плацежнага балансу, які склаў на канец мінулага года каля 15,6% ВУП, перадае агенцтва Bloomberg.

Па словах Дзмітрыя Гурава, зніжэнне золатавалютных рэзерваў Беларусі на 20% з пачатку года (прыкладна на мільярд даляраў) адбылося на фоне нявызначанасці са знешнім фінансаваннем. «Вельмі верагодна, што ў другой палове года Беларусь папросіць крэдыт МВФ», — лічыць аналітык UniCredit.

Як раней паведамляў Тэлеграф, улады Беларусі ўжо накіравалі ураду Расіі план правядзення структурных рэформаў у эканоміцы, распрацоўка якога стала умовай для атрымання крэдыту ў памеры мільярда даляраў.

Как вам новость?
Головоломки