Упалі рэйтынгі адразу сямі беларускіх банкаў

15.03.2011 10:26
Архив Редакция

Прагноз па доўгатэрміновых рэйтынгах дэфолту эмітэнта (РДЭ) сямі банкаў Беларусі панізіўся са "стабільнага" на "негатыўны". Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch Ratings. Паніжэнне тычыцца Белаграпрамбанка, Беларусбанка, Белгазпрамбанка, Белінвестбанка, Белзнешэканомбанка, БПБ-Банка і ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь). Пры гэтым сам рэйтынг застаўся на ўзроўні "В".

На думку Fitch, фінансавая пазіцыя суверэннага эмітэнта істотна аслабла ў чацвертым квартале 2010 года і ў пачатку 2011 года і, верагодна, будзе пагаршацца ў бліжэйшай перспектыве. У агенцтве занепакоеныя сітуацыяй са знешнімі фінансамі ў Беларусі, а таксама ростам залежнасці суверэннага эмітэнта ад беларускіх камерцыйных банкаў як крыніц замежнай валюты, перадае АФН.

Эксперты Fitch адзначаюць, што сукупныя валютныя дзяржрэзервы Беларусі скараціліся на 16% да 5 млрд. даляраў за апошні квартал 2010 года і дадаткова на 20% да 4 млрд. даляраў у студзені-лютым 2011 года. Разам з тым чыстая пазіцыя слабела значна хутчэй праз тое, што Нацбанк павялічыў свае валютныя пазыкі ад беларускіх камерцыйных банкаў краіны за чацверты квартал 2010 года з 1,3 млрд. даляраў да 3,4 млрд. Больш за тое, галоўны банк краіны ў сувязі з форварднымі кантрактамі і своп-пагадненнямі на канец мінулага года меў істотныя забалансавых валютныя абавязацельствы перад камерцыйнымі банкамі. Буйныя пазыкі ад беларускіх камерцыйных банкаў і з-за мяжы прывялі да вялікага росту дэфіцыту рахунку бягучых аперацый, роўнага, па ацэнцы МВФ, 16% ВУП у 2010 годзе.

Доўгатэрміновыя РДЭ Белаграпрамбанка, Беларусбанка і Белінвестбанка абумоўлены магчымасцю іх падтрымкі беларускімі ўладамі. «Негатыўны» жа прагноз паказвае на патэнцыял далейшага паслаблення суверэннай фінансавай пазіцыі, што можа паменшыць здольнасць дзяржавы на падтрымку банкаў. Між тым доўгатэрміновыя РДЭ Белгазпрамбанка, Белзнешэканомбанка, БПБ-Банка і Банка ЗГБ (Беларусь) адлюстроўваюць магчымасць дапамогі іхнымі замежным акцыянерам. «Негатыўны» жа прагноз выкліканы магчымым далейшым паслабленнем фінансавай пазіцыі Беларусі, што ў сваю чаргу можа выклікаць рост трансфертнай рызыкі і рызыкі канвертацыі, а значыць і скараціць здольнасць банкаў атрымаць замежную падтрымку для абслугоўвання абавязацельстваў.

Таксама ў Fitch лічаць, што беларускія банкі не змогуць захаваць існыя тэмпы росту, і іх якасць актываў пагоршыцца з-за запаволення росту аб’ёмаў крэдытавання. Разам з тым індывідуальныя рэйтынгі беларускіх банкаў «D/E» заснаваныя на магчымасці пагаршэння якасці актываў і шэрагу больш агульных недахопаў аперацыйнага асяроддзя, звязаных з высокай доляй дзяржуласнасці ў эканоміцы і ростам макраэканамічнага дысбалансу. На думку агенцтва, здольнасць абсарбаваць страты з сямі банкаў найбольш моцная ў Белгазпрамбанку і Белзнешэканомбанка, паколькі іх паказчыкі капіталізацыі і ўмеранага крэдытавання ў рамках дзяржпраграм больш высокія.

Как вам новость?
Головоломки