Упраўленні коштавай палітыкі выканкамаў падпарадкавалі непасрэдна мэрам

14.03.2010 13:01
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам № 49 рэарганізаваў існую структуру камітэтаў эканомікі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама шляхам вылучэння са складу гэтых камітэтаў упраўленняў коштавай палітыкі і падначалення іх непасрэдна кіраўніцтву пазначаных выканкамаў.

Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, дакумент падрыхтаваны «ў мэтах павелічэння ролі органаў антыманапольнага і коштавага рэгулявання, якія абавязаны супрацьстаяць фактам нядобрасумленнай канкурэнцыі».

 

У Адміністрацыі прэзідэнта чакаюць, што такім чынам, на мясцовым узроўні «будуць створаны органы антыманапольнага рэгулявання, якія ў поўнай меры змогуць выкарыстоўваць інструменты, прадугледжаныя заканадаўствам».

 

«Гэта ўзмоцніць уплыў дзяржавы на антыманапольныя і коштавыя працэсы, павялічыць эфектыўнасць функцыянавання мясцовых таварных рынкаў і аператыўнасць мер па процідзеянні нядобрасумленнай канкурэнцыі», — упэўненыя ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки