Урад абяцае да 2015 году заробак у тысячу даляраў

30.06.2010 12:06
Архив Редакция

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што да канца 2015 года сярэдні заробак па краіне вырасце да тысячы даляраў у эквіваленце. Пры гэтым намеснік кіраўніка ўрада паабяцаў, што задача па павышэнні заробку ў гэтым годзе да 500 даляраў "будзе, несумненна, выканана, як бы ні было цяжка".

Па словах Уладзіміра Сямашкі, рост узроўню сярэдняй зарплаты да тысячы даляраў закладзены ва ўжо распрацаваным прагнозе на наступную пяцігодку, перадае БелТА.

«Агульная тэндэнцыя на наступную пяцігодку вельмі напружаная. Трэба больш працаваць, вырабляць больш прадукцыі. Пры гэтым да прадукцыі адносіцца не толькі аўтамабіль, трактар, кашуля й гэтак далей, пад прадуктам разумеецца і паслуга», — адзначыў віцэ-прэм’ер, адказваючы на пытанні дэпутатаў у парламенце.

У гэтай сувязі намеснік прэм’ер-міністра прывёў прыклад «любой цывілізаванай еўрапейскай краіны», дзе, па яго словах, 70-80% структуры ВУП фарміруецца менавіта за кошт сферы паслуг. Таму ў Беларусі неабходна дамагчыся таго, каб у наступным годзе сфера паслуг апярэджвала ў сваім развіцці сферу вытворчасці, заключыў Уладзімір Сямашка.

Как вам новость?