Урад Беларусі ў 2011 годзе можа прыняць 11 новых законаў

11.01.2011 09:00
Архив Редакция

Згодна з зацверджаным планам, у 2011 годзе ў Беларусі будзе падрыхтавана 49 законапраектаў, з іх — 11 новых. Адпаведны ўказ № 10 6 студзеня 2011 года падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Як паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, сярод новых законапраектаў ёсць наступныя: "Аб канстытуцыйным судаводстве", "Аб камерцыйнай таямніцы", "Аб медыяцыі", "Аб фельд'егерскай сувязі".

Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг рашэнняў, накіраваных на ўдасканаленне пытанняў правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы прававых актаў і вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў. У сувязі з гэтым, указ № 10 карэктуе тэрміны ўнясення ў Палату прадстаўнікоў праекту закона «Аб прававых актах Рэспублікі Беларусь», устаноўленыя планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2010 год (з красавіка на лістапад 2011 года).

Акрамя таго, дадзеным указам запланавана ў 2011 годзе падрыхтоўка і ўнясенне на разгляд кіраўніка дзяржавы канцэпцыі праекту закона «Аб аб’яднаннях наймальнікаў».

Как вам новость?
Головоломки