Урад Беларусі адпусціў экспартныя кошты на ўгнаенні

01.02.2011 13:03
Архив Редакция

Урад Беларусі сваёй пастановай № 78 ад 24 студзеня ўнёс змены ў пастанову Саўміна ад 10 ліпеня 1998 года № 1091 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзяржаўнага рэгулявання экспарту асобных відаў тавараў, што вырабляюцца ў Рэспубліцы Беларусь», выключыўшы калійныя і азотныя ўгнаенні з ліку тавараў, на якія ўлады вызначаюць гранічныя мінімальныя экспартныя цэны. 

Пастанова ўвойдзе ў сілу з моманту яе афіцыйнага апублікавання. Таксама Саўмін унёс змены, выкліканыя ўступленнем Беларусі ў Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.

Як перадаваў Тэлеграф, згодна з указам № 571 ад 5 лістапада 2010 года, «у мэтах удасканалення рэгулявання экспарту мінеральных угнаенняў з улікам эканамічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь» ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» атрымала выключнае права на экспарт азотных і калійных угнаенняў.

Как вам новость?
Головоломки