Урад Беларусі з лістапада падвысіць заробкі бюджэтнікам

28.09.2010 09:04
Архив Редакция

Урад Беларусі сваёй пастановай № 1382 ад 27 верасня 2010 года павышае тарыфную стаўку першага разраду з першага лістапада амаль на 30% з 90 да 118 тыс. рублёў. Павышэнне заробкаў закране працаўнікоў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, працаўнікі якіх прыраўнаныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

У адпаведнасці з дакументам карэкціруючыя каэфіцыенты да разлічаных па Адзінай тарыфнай сетцы працаўнікоў Рэспублікі Беларусь тарыфных ставак (акладаў) працаўнікоў арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-27 разрадамі, устаноўлены ў памерах 2,862-0,915, паведамілі ў Саўміне.

Згодна з пастановай міністэрства працы і сацыяльнай абароны ва ўстаноўленым парадку ўвядзе карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў.

«Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, працаўнікі якіх прыраўнаныя па аплаце працы да працаўнікоў бюджэтных арганізацый, неабходна забяспечыць пераразлік заработнай платы працаўнікоў у адпаведнасці з вызначанай гэтай пастановай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі АТС з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў», — гаворыцца ў дакуменце.

Как вам новость?