Урад: будаўнічая галіна атрымае на развіццё 662 тыс. даляраў

11.06.2010 10:33
Архив Редакция

Урад Беларусі запланаваў накіраваць у 2010 годзе на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы будаўнічай галіны два трыльёны рублёў (каля 662 тыс. даляраў) інвестыцый. Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Намеснік кіраўніка Саўміна нагадаў, што ў 2006 годзе ў сувязі з неабходнасцю павелічэння аб’ёмаў жыллёвага будаўніцтва і нарошчвання вытворчасці будматэрыялаў у краіне ўлады прынялі дзяржпраграму развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы будаўнічай галіны Беларусі на 2006-2010 гады.

Агульны аб’ём фінансавання мерапрыемстваў праграмы быў прадугледжаны ў аб’ёме сямі трыльёнаў рублёў, у тым ліку 1,2 трлн. рублёў планавалася накіраваць на тэхпераўзбраенне машын і механізмаў, 3,5 трлн. — на стварэнне новых вытворчых магутнасцяў, у тым ліку на будаўніцтва цэментных заводаў, 1,2 трлн. — На мадэрнізацыю ДБК, 0,4 трлн. — на развіццё навуковай базы, праінфармавалі ва ўрадзе Беларусі.

У сваю чаргу, міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў распавёў, што ў цяперашні час аб’ёмы інвестыцый на гэтыя мэты складаюць 69,2% ад плана, або 4,9 трлн. рублёў.

У год завяршэння рэалізацыі дзяржпраграмы, па словах Уладзіміра Сямашкі, «трэба паглядзець, як выконваецца заданне на бягучы год і што будзе па выніках пяцігоддзя». «Мы павінны паглядзець, наколькі эфектыўна выкарыстоўваюцца укладзеныя сродкі, іх аддачу, ці дамагліся мы якаснага пералому ў будаўнічай галіне», — сказаў першы віцэ-прэм’ер Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки