Урад чакае спрыяльных умоваў для выпуску еўрабондаў

18.05.2010 10:04
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў, што ўрад пакуль не будзе выпускаць еўрааблігацыі, нягледзячы на атрыманае права зрабіць гэта. Па словах прэм'ера, Беларусь чакае спрыяльных умоваў для выпуску еўрааблігацый, хаця "мы яшчэ раней былі гатовыя выпусціць еўрабонды".

«Былі прыняты фактычна ўсе рашэнні ўрада. Цяпер нам трэба правесці так званыя чытанні на ўзроўні тых, хто будзе працаваць з беларускімі бондамі», — прыводзіць словы кіраўніка беларускага ўрада БелТА. 
«Мы чакаем спрыяльнай нішы, каб максімальна эфектыўна прадставіць нашы аблігацыі за межамі краіны. Гэту працу мы скончылі. Гэта чыста фінансавы, камерцыйны падыход. Думаю, у хуткім часе мы гэтую тэму закрыем», — сказаў Сяргей Сідорскі.
У цяперашні ж час, адзначыў прэм’ер-міністр, сітуацыя на еўрапейскіх рынках для выпуску Беларуссю еўрааблігацый не зусім спрыяльная.
Як раней паведаміў Тэлеграф, урад Беларусі атрымаў права выпусціць у 2010-2011 гадах аблігацыі на суму да двух мільярдаў даляраў з тэрмінам абарачэння не менш за пяць гадоў і размяшчэннем іх за межамі краіны ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 245 ад 13 траўня 2010 года. 

Как вам новость?