Урад дасць падатковыя льготы 44 беларускім прадпрыемствам

14.07.2010 13:11
Архив Редакция

Урад Беларусі зацвердзіў пералік арганізацыяў, якія сёлета вызваляюцца ад выплаты ў бюджэт сумы перавышэння падаткаў. Дадзенае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 1034 ад 9 лiпеня 2010 года, якая прынята ў адпаведнасці з указам № 187 "Аб стымуляванні ў 2010 годзе развіцця прамысловай вытворчасці". Паводле прынятага дакумента, у пералік уключылі 44 прадпрыемствы.

Сярод іх РУП «Мінскі трактарны завод», ААТ «Амкадор», ААТ «Белкамунмаш», «Беларускі аўтамабільны завод» (Жодзіна), ААТ «Віцязь», «Мінскі маторны завод», «Магілёўскі завод «Электрарухавік», ААТ «Лідсельмаш», перадае АФН.

Таксама ў пералік увайшлі ААТ «Беллакт», ААТ «Бабушкіна крынка», «Брэсцкі мясакамбінат», «Глыбоцкі мясакамбінат». «Барысаўскі малочны камбінат», ААТ «Малочны Свет», «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», «Слуцкі цукрарафінадны камбінат», Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».