Урад і Franck Muller падпісалі дамову па мадэрнізацыі гадзіннікавага завода

30.06.2010 09:14
Архив Редакция

Урад Беларусі і швейцарская кампанія Franck Muller падпісалі 29 чэрвеня ў Мінску інвестыцыйную дамову аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекту "Абнаўленне вытворчасці і прадукцыі ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод", які займаецца выпускам гадзінікаў пад маркай «Луч». З беларускага боку дакумент падпісаў міністр прамысловасці Аляксандр Радзевіч, з боку Franck Muller — генеральны дырэктар кампаніі Вартан Сірмакес.

«Аб’ём інвестыцый па гэтым праекце складзе больш як дзесяць мільёнаў даляраў, — сказаў гендырэктар швейцарскай кампаніі. — Я перакананы, што ў нас будзе вельмі паспяховы праект у Беларусі. Мы вельмі матываваныя, каб адрадзіць марку «Луч».
 
Па словах Вартана Сірмакеса, першачарговай задачай тут будзе распрацоўка новых механізмаў аўтаматычных гадзіннікаў і хранографаў. «Пакуль мяркуецца, што вытворчасць застаецца на ранейшым месцы. У перспектыве, як наступны этап развіцця, мяркуецца будаўніцтва новых сучасных карпусоў з найноўшым абсталяваннем, якія будуць размяшчацца па-за межамі Мінску», — цытуе гендырэктара Franck Muller БелТА.

Акрамя таго, швейцарскім партнёры разлічваюць, што першы час новая прадукцыя Мінскага гадзіннікавага завода будзе заваёўваць беларускі рынак. «Затым мы рушым на рынак СНД, Казахстана, а потым — на міжнародны рынак», — дадалі яны.

«Істотна зменіцца і дызайн вырабляных заводам гадзіннікаў. Бо важна, маючы добры механізм, мець яшчэ і добры дызайн», — сказаў Вартан Сірмакес, дадаўшы, што «плануецца стварэнне гадзіннікаў сярэдняй цэнавай катэгорыі, а таксама дэмакратычных гадзіннікаў для шырокіх слаёў насельніцтва».

Как вам новость?