Урад: курс даляра падымецца да канца года да 3133 рублёў

28.10.2010 13:30
Архив Редакция

Урад Беларусі прагназуе павышэнне курсу даляра да канца 2010 года да 3133 рублёў. Цяпер даляр у Беларусі прадаецца за 3011 рублёў (супраць 2863 рублёў на 31 снежня 2009 года). Такім чынам, беларускі рубель, які знізіўся з пачатку 2010 года на 5,2% да даляра, ўпадзе яшчэ на 4,1% за два месяцы.

У цэлым па выніках года дэвальвацыя беларускага рубля да даляра складзе 9,4%, паведамляе АФН.

Такую выснову можна зрабіць з папярэдніх ацэнак ўрада, паводле якіх да канца 2010 года сярэдняя заработная плата ў Беларусі павялічыцца да 1,576 млн. рублёў або 503 даляраў у эквіваленце.

Як раней перадаваў Тэлеграф, з такой заявай ўрад выступіў 28 кастрычніка. З 1996 года ў Беларусі штогод фіксуецца рост заработнай платы. За гэты час рэальны заробак беларусаў павялічыўся ў 4,9 раза. Для параўнання, у Расіі за апошнія 15 гадоў рэальная зарплата павялічылася ўсяго ў 2,5 разы, у Казахстане — у 3,1 разы, ва Украіне — у 2,7 разы, дадалі ва ўрадзе.

Как вам новость?
Головоломки