Урад накіруе 435,2 млрд. рублёў на будаўніцтва Віцебскай ГЭС

11.05.2010 11:21
Архив Редакция

Саўмін плануе накіраваць на будаўніцтва Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна 435,2 млрд. рублёў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада № 675. Увод у эксплуатацыю Віцебскай ГЭС з устаноўленай магутнасцю 40 МВт запланаваны на 2013 год.

ГЭС дазволіць у сярэднім выпрацоўваць 138 млн. кВт электраэнергіі ў год. Дзякуючы выкарыстанню энергіі вады замест выпрацоўкі такой жа колькасці электраэнергіі выкіды парніковых газаў скарачаюцца на 71,2 тон у год, таксічных газаў — на 236 тон у год. Як паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі, увод у строй Віцебскай ГЭС забяспечыць замяшчэнне імпартаванага паліва ў энергасістэме ў межах 42,6 тыс.тут на год.
Пляцоўка для будаўніцтва Віцебскай ГЭС знаходзіцца ў васьмі кіламетрах ад Віцебску вышэй па плыні Заходняй Дзвіны. «Месца размяшчэння абрана з улікам стварэння максімальнага напору пры мінімізацыі шкоды ад зносу і пераносу існых будынкаў пры будаўніцтве гідравузла, выгоды камунікацый, спрыяльных гідралагічных і геалагічных умоваў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада.

Как вам новость?