Урад назапасіць на зіму амаль мільярд кубаметраў газу

02.06.2010 14:30
Архив Редакция

У міністэрстве эканомікі Беларусі паведамілі, што сёлета перад пачаткам зімовага перыяду плануецца запампаваць ў ПГС каля 980 млн. кубаметраў прыроднага газу. Пры гэтым кошт, па якім Беларусь купляе цяпер газ у Расіі (леташні, ніжэйшы, чым прадугледжаны кантрактам — Тэлеграф), не паўплывае на аб'ёмы запампоўкі газу ў ПГС, адзначылі ў Мінэканомікі.

«Калі мы разглядаем аб’ёмы неабходныя і тэхнічна магчымыя, элементы кошту ідуць на другім месцы. У дадзеным выпадку фігуруе самы важны элемент для нашай краіны — энергетычная бяспека», — цытуе БелТА начальніцу галоўнага ўпраўлення паліўна-энергетычнага комплексу, хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасці мінэканомікі Беларусі Тамару Астроўскую.

Прадстаўніца міністэрства таксама паведаміла другога чэрвеня на брыфінгу ў Мінску, што ўрад зацвердзіў асноўныя кірункі работы па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду.

У адпаведнасці з прынятым рашэннем да першага кастрычніка павінна быць забяспечана поўная гатоўнасць народнай гаспадаркі да зімы, а да 15 кастрычніка павінны быць аформлены акты праверкі гатоўнасці і пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд арганізацый-спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніцаў.

«Падрыхтоўка народнай гаспадаркі Беларусі да асенне-зімовага перыяду з’яўляецца штатнай, і ёй аддаецца вялікае значэнне, паколькі ацяпляльны сезон у краіне доўжыцца шэсць месяцаў у годзе», — адзначыла Тамара Астроўская.

Как вам новость?
Головоломки