Урад не будзе падтрымліваць бізнэс-саміт у Мінску

12.05.2010 11:44
Архив Редакция

Урад Беларусі не будзе падтрымліваць "Беларускі саміт па бізнэсе і інвестыцыях 2010", які пройдзе ў Мінску 20 і 21 траўня. Як паведамілі ў міністэрстве эканомікі, арганізатар саміту — кампанія Euroconvention Conferences — будзе праводзіць яго самастойна.

Як паведамляе прэс-служба мінэканомікі, кампаніяй Euroconvention Conferences нароўні з самітам у Мінску заяўлена пра правядзенне 21 траўня мерапрыемства ў Маскве: «Рэгіёны і гарады Расіі, муніцыпальныя фінансы, інфраструктура і развіццё парытэту пакупной здольнасці».
Паводле праграмы саміту, размешчанай на сайце Euroconvention Conferences, у адкрыцці форуму 20 траўня прыме старшыня ўрада Беларусі Сяргей Сідорскі. Таксама ў гэты дзень заяўлены ўдзел у саміце міністра эканомікі Мікалая Снапкова.

Как вам новость?