Урад не дазволіў браць сярэднюю плату за "камуналку"

22.04.2010 17:46
Архив Редакция

Начальнік гарадскога аддзела энергетыкі Анатоль Лаўнічук на паседжанні Мінгарвыканкама заявіў, што Савет Міністраў Беларусі адхіліў прапанову гарадскіх уладаў браць сярэднюю штомесячную аплату камунальных паслуг, перадусім ацяплення. "Ва ўрадзе палічылі, што гэтая прапанова немэтазгодная. Аднак мы з гэтым не пагаджаемся", — сказаў Анатоль Лаўнічук.

Па словах начальніка гарадскога аддзела энергетыкі, цяпер мінчукі за камунальныя паслугі ўлетку плоцяць менш, а ўзімку — больш. «У выніку гэтага не стае грошай у асенне-зімні перыяд. У сувязі з гэтым мы і накіравалі ў Саўмін прапанова правесці ў сталіцы эксперымент па ўвядзенні сярэдняй платы паслуг ЖКГ», — цытуе «Еўрапейскае радыё для Беларусі» словы Анатоля Лаўнічука.

«Аднак у адказе Савета Міністраў, падпісаным міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі і міністэрствам эканомікі, назвалі існы парадак разлікаў аптымальным», — паведаміў Анатоль Лаўнічук, дадаўшы, што гарадскія ўлады маюць намер настойваць на тым, каб у Мінску дазволілі правесці такі эксперымент.

Как вам новость?
Головоломки