Урад пашырыў ільготны спіс арандатараў памяшканняў

11.10.2010 11:51
Архив Редакция

Урад Беларусі дапоўніў спіс грамадскіх арганізацый, асацыяцый, саюзаў, для якіх пры арэндзе маёмасці прымяняецца льготны паніжальны каэфіцыент 0,1. Згодна з пастановай Савета міністраў № 1443 ад 5 кастрычніка 2010 года, пералік наймальнікаў, да якіх прымяняюцца льготы, павялічыўся на 13 арганізацый.

Цяпер спіс утрымлівае 425 грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), аб’яднанняў юрыдычных асоб і (або) індывідуальных прадпрымальнікаў (асацыяцый і саюзаў), перадае «Ежедневник».

У спіс патрапілі Слонімская грамадская дабрачынная арганізацыя «Дзіцячы хоспіс «паліятыўная дапамога дзецям», Гомельскае гарадское грамадскае аб’яднанне «Цэнтр рэалізацыі гуманітарных праграм для інвалідаў», гарадзенскі і віцебскі абласныя саюзы наймальнікаў, Гарадзенская абласная асацыяцыя фермераў і іншыя аналагічныя арганізацыі.

Усяго ў Беларусі налічваецца больш за 2,5 тысячы грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і саюзаў, з якіх 425 маюць ільготы на арэнду нерухомасці. Калі арганізацыя хоча атрымаць ільготы, яна звяртаецца з хадайніцтвам у Дзяржкаммаёмасці, яно абмяркоўваецца і затым, у выпадку станоўчага заключэння, выносіцца на разгляд урада.

Как вам новость?