Урад павялічыць кошты на цукар у 2010 годзе на 15%

09.04.2010 10:02
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі пастановай № 514 ад пятага красавіка ўсталяваў надбаўкі да закупнога кошту на цукровыя буракі ўраджаю гэтага года. У адпаведнасці з гэтым рашэннем, ад закупнога кошту на цукровыя буракі будзе фармавацца і выніковы кошт цукру, які ў 2010 годзе павялічыцца ў сярэднім на 15%, распавялі ва ўрадзе.

«Рашэнне прынята ў мэтах забеспячэння выканання ў цяперашнім годзе заданняў дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцці вёскі на 2005-2010 гады, а таксама павелічэння вытворчасці цукровых буракоў, паляпшэння яе якасці, скарачэння страт пры захоўванні, нарыхтоўцы і перапрацоўцы», — распавялі ў Саўміне, паведамляе «Ежедневник».

Ва ўрадзе адзначылі, што для дасягнення «гэтых мэт ужо з красавіка пачаў ажыццяўляцца комплекс мер па фармаванні эканамічна абгрунтаваных пасяўных плошчаў цукровых буракоў з улікам атрымання іх  валавага збору ў 2010 году ў аб’ёме чатыры мільёны тон у фізічнай вазе, у тым ліку ранніх тэрмінаў уборкі — 870 тыс. тон».

«Сярод гэтых мер і заключэнне дамоў паміж арганізацыямі цукровай галіны і арганізацыямі, якія здзяйсняюць вытворчасць цукровых буракоў, і забеспячэнне арганізацый, што здзяйсняюць вытворчасць цукровых буракоў, насеннем, хімічнымі сродкамі абароны і мікраўганеннямі ў поўным аб’ёме», — гаворыцца ў паведамленні.

Зыходзячы з гэтага, з першага да дзясятага верасня гэтага года надбаўка да закупных коштаў на цукровыя буракі складзе 20%, з 11 верасня да 20 верасня — 10%, з 21 верасня да 30 верасня — 5%, з 21 лістапада да завяршэння пастаўкі — 15%, паінфармавалі ва ўрадзе.

Как вам новость?
Головоломки