Урад скараціў пералік дакументаў для льготных крэдытаў

29.03.2010 14:04
Архив Редакция

Урад Беларусі скараціў пералік дакументаў для атрымання льготных спажывецкіх крэдытаў, якія неабходна прадстаўляць у банк. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна і Нацбанка Беларусі ад 24 сакавіка № 422/4, якая ўнесла змены ў пастанову Саўміна і ННБ № 1044/13 ад сёмага жніўня мінулага года, распавялі ў прэс-службе ўрада.

«Зараз няма неабходнасці афармляць даведкі, якія пацвярджаюць, што сям’я сапраўды з’яўляецца малазабяспечанай. Менавіта гэты момант з’яўляўся стрымаліваючым фактарам, які не спрыяў развіццю гэтага віду крэдытавання ў краіне», — паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

Ва ўрадзе распавялі таксама, што для разгляду пытання пра выдачу льготнага спажывецкага крэдыту «грамадзянін падае ў банк пісьмовую заяву з указаннем звестак пра раней нададзеныя льготныя спажывецкія крэдыты пры іх наяўнасці».

«Да заявы павінна прыкладацца копія дакумента, які пацвярджае асобу, з прад’яўленнем арыгінала такога дакумента; дакументы, неабходныя для адзнакі крэдытаздольнасці заяўніка; дакументы з улікам вызначанага банкам спосабу забеспячэння выканання абавязкаў па льготным спажывецкім крэдыце», — паінфармавалі прэс-службе ўрада.

У Саўміне нагадалі, што пастанова №422/4 уступае ў моц праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Как вам новость?
Головоломки