Урад спрасціў працэдуру дзяржзакупак

27.05.2010 09:47
Архив Редакция

Урад Беларусі спрасціў працэдуру правядзення дзяржзакупак, якія здзяйсняюцца за кошт уласных сродкаў дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў № 764, якая ўнесла дапаўненне ў пастанову № 1987 ад 20 снежня 2008 года "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення дзяржаўных закупак".

Паводле прынятых зменаў, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму, дазволена ўнутранымі загадамі вызначаць парадак правядзення дзяржзакупак падпарадкаванымі арганізацыямі, калі гэтыя закупкі ажыццяўляюцца за кошт уласных сродкаў, перадае «Ежедневник».
Пастанова Саўміна таксама дазваляе вызначаць парадак дзяржзакупак з улікам галіновых і (ці) рэгіянальных асаблівасцяў у адпаведнай сферы дзяржаўнага кіравання. Дадзеныя адносіны рэгулююцца толькі нарматыўнымі прававымі актамі функцыянальна-галіновага характару, гэта значыць загадамі, падкрэсліваецца ў дакуменце.

Как вам новость?
Головоломки