Урад усталяваў нулявыя стаўкі пошлін на нафту

30.03.2010 17:51
Архив Редакция

Урад Беларусі ўсталяваў нулявыя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з яе мытнай тэрыторыі. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета міністраў Беларусі ад 27 сакавіка 2010 года № 443. "Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам ад 14 сакавіка 2010 года № 153 "Пра вывазныя мытныя пошліны", — распавялі ў прэс-службе ўрада.

«Нулявыя стаўкі вывазных мытных пошлін усталяваныя на тавары, якія вывозяцца з мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (уключаючы тэрыторыю вольных эканамічных зон) за межы дзяржаў-удзельніц ЕўрАзЭС. Такія экспартныя пошліны ўсталяваныя на сырую нафту, лёгкія і сярэднія дыстыляты, газойлі, вадкія палівы, алеі, адпрацаваныя нафтапрадукты, прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы і іншыя нафтапрадукты», — паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

Дадзеная пастанова ўступае ў моц пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з першага лютага 2010 года. Акрамя таго, прызнаныя страцілымі моц шэраг пастаноў урада, у тым ліку пастанова ад 24 сакавіка 2007 года № 366 «Пра ўсталяванне ставак вывазных мытных пошлін», перадае БелТА.

Раней указ № 153 адмяніў экспартныя пошліны на нафтапрадукты, выпрацаваныя з вуглевадароднай сыравіны, якія пастаўляецца з Расіі з выплатай у РФ вывазной мытнай пошліны або з іншых краін.

Дакумент прыняты па ініцыятыве канцэрна «Белнафтахім» і нафтаперапрацоўчых заводаў рэспублікі. Меры, прадугледжаныя дадзеным указам, дазваляюць пазбегнуць падвойнага падаткаабкладання нафтапрадуктаў, а таксама палепшыць эфектыўнасць працы ААТ «Нафтан» і ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» у змененых ў 2010 годзе ўмовах паставак расійскай нафты ў Беларусь.

Как вам новость?
Головоломки