Урад увёў дзяржрэгістрацыю інтэрнэт-сайтаў

06.05.2010 10:55
Архив Редакция

Да першага ліпеня размешчаныя на тэрыторыі Беларусі інтэрнэт-рэсурсы, інфармацыйныя сістэмы і сеткі падлягаюць дзяржрэгістрацыі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў "Аб некаторых пытаннях ўдасканалення выкарыстання нацыянальнага сегменту глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт" № 644.

У выпадку парушэння патрабаванняў указу № 60 аб інтэрнэце аказанне інтэрнэт-паслуг можа быць прыпынена на тэрмін да аднаго месяца. Паводле пастановы ўрада, да першага ліпеня забяспечыць дзяржрэгістрацыю рэсурсаў даручана міністэрству сувязі і інфарматызацыі і ўпаўнаважаным ім арганізацыям.
 
У сваю чаргу, пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг павінны будуць падаваць інфармацыю пра размешчаныя ў Беларусі сайты. У тым ліку, «дадзеныя пра электронныя скрыні», «выкарыстаных портах транспартных пратаколаў мадэлі ўзаемадзеяння адкрытых сістэм», пералікі сеткавых адрасоў, «дадзеныя пра правы юрыдычнай асобы ці індывідуальнага прадпрымальніка на ўказаныя рэсурсы (правы ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання, арэнды, бязвыплатнага карыстання ці іншыя)» і шматлікія іншыя звесткі, якія раней ніяк у дамовах на размяшчэнне сайтаў не фіксаваліся.

Как вам новость?
Головоломки