Урад увёў новыя абмежаванні па дзяржзакупках

29.03.2010 15:14
Архив Редакция

Урад Беларусі пашырыў пералік тавараў, на якія дзейнічаюць абмежаванні па дзяржаўных закупках. Закупкі такіх тавараў разглядае камісія па падвышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі, а дадзенае рашэнне прынята ў сувязі са стварэннем Мытнага саюза і неабходнасцю абароны рынка яго краін-удзельніц ад некантралюемага імпарту.

«Так, паводле беларускага заканадаўства, дзяржорганам забаронена здзяйсняйць закупкі імпартнага абсталявання і тавараў, аналагі якіх вырабляюцца ў краіне. Дзяржзакупкі такіх тавараў могуць вырабляцца толькі з дазволу Камісіі па падвышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі», — перадае «Ежедневник».

Такім чынам, як паведамляе выданне, таварная наменклатура замежнаэканамічнай дзейнасці Беларусі, якая зараз будзе звацца «Таварная наменклатура замежнаэканамічнай дзейнасці мытнага саюза», папоўнілася васьмю новымі пазіцыямі.

Паводле новага пераліку, рэгуляванню ў Беларусі будуць падлягаць дзяржаўныя закупкі «сістэм кандыцыянавання, халадзільныя вітрыны і прылаўкі, іншае абсталяванне халадзільнае ці маразільнае, мэбля для ўбудавання халадзільна-маразільнага абсталявання, а таксама іншае халадзільнае абсталяванне».

Как вам новость?