Урад вызначыў беларускіх экспарцёраў цукру

20.04.2011 15:34
Архив Редакция

Урад Беларусі вызначыў чатыры адкрытыя акцыянерныя таварыствы, якія стануць афіцыйнымі экспарцёрамі белага цукру, — Гарадзейскі цукровы камбінат, Жабінкаўскі цукровы завод, Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат і Скідзельскі цукровы камбінат. Адпаведная пастанова Савета міністраў уступае ў сілу 20 красавіка і будзе дзейнічаць да 20 кастрычніка 2011 года.

Кантраляваць выкананне пастановы Саўміна даручана Дзяржаўнаму мытнаму камітэту і міністэрству ўнутраных спраў Беларусі. Дадзеныя ведамства ў межах сваёй кампетэнцыi будуць прымаць меры па недапушчэнні экспарту цукру іншымі прадпрыемствамі, перадае БелТА.

Акрамя таго, міністэрству замежных спраў Беларусі даручана паведаміць аб увядзенні названай меры Камісію Мытнага саюза і ўнесці на разгляд камісіі прапанову аб прымяненні аналагічных мераў іншымі дзяржавамі-удзельніцамі Мытнага саюза.

Как вам новость?
Головоломки