Урад вызначыў умовы дзейнасці рацыяналізатараў

03.03.2010 17:21
Архив Редакция

Урад Беларусі вызначыў умовы арганізацыі дзейнасці рацыяналізатараў у краіне. Такое рашэнне змяшчаецц ў пастанове Саўміна № 209. “Дакумент таксама вызначае парадак усталявання прыярытэту, памеру ўзнагароды за рацыяналізатарскую прапанову, рашэнні рацыяналізатарскіх спрэчак, выдачы пасведчання рацыяналізатара”, — паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Паводле пастановы, таксама былі вызначаны “крытэрыі прызнання прапановы новай і карыснай, парадак прызнання і ўмовы непрызнання прапановы рацыяналізатарскай, парадак падачы, рэгістрацыі, разгляду заявы і прыняцця рашэння пра прызнанне прапановы рацыяналізатарскай”, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

Паводле пастановы, рацыяналізатарскай прапановай прызнаецца «тэхнічнае рашэнне, якое прадугледжвае стварэнне ці змяненне канструкцыі выраба, тэхналогіі вытворчасці і ўжывальнай тэхнікі, складу матэрыялу, што з’яўляецца новым і карысным для юрыдычнай асобы, у адрас якой яна паступіла, а таксама новае для яго арганізацыйнае рашэнне, якое прадугледжвае эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў ці іншы станоўчы эфект».

“Права прызнавацца аўтарам рацыяналізатарскай прапановы і права на ўзнагароду за яе выкарыстанне належыць грамадзяніну, творчай працай якога яна створана. Калі ў стварэнні рацыяналізатарскай прапановы ўдзельнічалі сумесна некалькі грамадзян, усе яны лічацца яе суаўтарамі. Парадак карыстання правамі, якія належаць суаўтарам, вызначаецца дамовай паміж імі“, — распавялі ў прэс-службе ўрада.

У прэс-службе Саўміна таксама адзначылі, што не прызнаюцца суаўтарамі рацыяналізатарскай прапановы грамадзяне, якія аказалі аўтару “толькі тэхнічную, арганізацыйную ці матэрыяльную дапамогу або спрыялі афармленню правоў на рацыяналізатарскую прапанову і выкарыстанне яе ў вытворчасці”.

“Спрэчныя пытанні, звязаныя з рацыяналізатарствам, могуць разглядацца камісіяй па рацыяналізатарскіх спрэчках, якая ствараецца юрыдычнай асобай, ці ў судовым парадку. Спрэчкі пра аўтарства (суаўтарства) разглядаюцца толькі ў судовым парадку”, — падкрэслілі ў прэс-службе ўрада.
 

Как вам новость?
Головоломки