Урад забараніў павышаць тарыфы на паслугі ЖКГ з ліпеня

09.06.2011 15:29
Архив Редакция

Усе аблвыканкамы і Мінгарвыканкам яшчэ месяц таму ўзгаднілі новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, якія затым былі ўхвалены міністэрствам юстыцыі. Меркавалася, што павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ адбудзецца з першага ліпеня, аднак супраць гэтага выступіў Савет міністраў, паведаміла крыніца ў сістэме мінскага ЖКГ.

«Новыя тарыфы цяпер пакуль не прапусцілі. Месяц таму іх ўзгаднілі ўсе аблвыканкамы і Мінгарвыканкам. На мінулым тыдні яны былі перададзеныя ў міністэрства юстыцыі і таксама ўзгодненыя. Але Савет міністраў не прапусціў, пакуль яшчэ не падпісана», — прыводзіць словы сваёй крыніцы «Еўрапейскае радыё для «Беларусі».

Прадстаўнік сталічнага ЖКГ выказаў здагадку, што павышэнне тарыфаў на ЖКП адбудзецца разам з павышэннем зарплат, якое прадугледжана пастановай урада № 662. Прыняты гэтым дакументам антыкрызісны план беларускіх уладаў, як раней паведамляў Тэлеграф, прадугледжвае павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ двойчы ў гэтым годзе.

У пачатку года спажыўцы аплочвалі 30% ад агульных выдаткаў на ЖКГ, аднак з улікам дэвальвацыі рубля гэтая лічба знізілася да прыкладна 10%. Да канца года ўлады плануюць вярнуцца да паказчыка ў 30%.

Как вам новость?