Урад замарозіў цэны на сацыяльна значныя тавары

31.05.2011 09:20
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі зацвердзіў дадатковы спіс сацыяльна значных тавараў, на якія міністэрства эканомікі уводзіць часовае рэгуляванне цэн тэрмінам да 90 дзён. Згодна з пастановай урада № 676 ад 28 траўня цэны на сацыяльна-значныя тавары да 1 ліпеня 2011 года не могуць змяняцца і перавышаць узровень, зацверджаны па стане на 28 траўня 2011 года.

У абноўлены спіс сацыяльна-значных тавараў (працаў, паслуг) увайшлі асноўныя спажывецкія тавары, якія вызначаюць жыццёвы ўзровень насельніцтва:

1. Рыба жывая

2. Рыба свежамарожаная (акрамя далікатэсных)

3. Селядзец салёны

4. Сыры з каровінага малака цвёрдыя і мяккія

5. Крупы: пярловыя, ячневыя, аўсяныя

6. Шматкі аўсяныя без смакавых і іншых дадаткаў

7. Свежыя: агуркі, памідоры, яблыкі, бананы, лімоны, апельсіны

8. Кава, гарбата

9. Соль кухарская харчовая (акрамя солі харчовай марской)

10. Субпрадукты з ялавічыны і свініны першай і другой катэгорый, з
мяса курэй і куранят

11. Вараныя каўбасы, сасіскі

12. Крывяныя і ліверные каўбасы

13. Сінтэтычныя мыючыя сродкі

Акрамя таго міністэрства эканомікі 28 траўня 2011 года прыняў пастанову № 79 «Аб гандлёвых надбаўках на сацыяльна значныя тавары, цэны на якія могуць рэгулявацца міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь на працягу тэрміну не больш за 90 дзён». Згодна з дакументам, у Беларусі ўстанаўліваюцца гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі (з улікам гуртовай надбаўкі) да адпускных цэнаў арганізацый-вытворцаў або цэнаў, устаноўленых юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, што закупляюць тавар за межамі Беларусі, на сацыяльна значныя тавары. Гэта пастанова дзейнічае на працягу 90 дзён.

Як растлумачылі ва ўрадзе, дадзеныя дакументы накіраваны на спыненне неабгрунтаванага росту на спажывецкія тавары і паслугі.

Как вам новость?
Головоломки