Урад: запасы на складах не павінны перавысіць 61%

19.03.2010 09:59
Архив Редакция

Урад Беларусі ўсталяваў нарматывы запасаў гатовай прадукцыі ў прамысловасці на цяперашні год. У адпаведнасці з пастановай Саўміна № 313, запасы гатовай прадукцыі на складах па выніках 2010 года павінны скласці не больш за 61%.

Паводле прынятай пастановы, суадносіны запасаў і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці «ў фактычных коштах за першы квартал павінна скласці не больш за 76%, за першае паўгоддзе — 71%, за дзевяць месяцаў — 66%». «Таксама былі ўсталяваны нарматывы запасаў гатовай прадукцыі і для прадпрыемстваў галіновых міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама», — распавялі ў прэс-службе ўрада.

У адпаведнасці з пастановай Саўміна, рэспубліканскія органы дзяржкіравання «павінны вызначыць нарматывы запасаў гатовай прадукцыі для падпарадкаваных (уваходных у склад) арганізацый і іншых гаспадарчых таварыстваў, у якіх Беларусь або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, валодаючы акцыямі (долямі ў статутных фондах), можа вызначаць рашэнні, якія прымаюцца гэтымі гаспадарчымі таварыствамі, ці, якія карыстаюцца дзяржаўнай фінансавай падтрымкай».

Как вам новость?
Головоломки