"Уралкалій" не адмаўляецца ад магчымай куплі акцый "Беларуськалія"

17.06.2011 12:19
Архив

У некаторых СМІ 17 чэрвеня з'явілася інфармацыя аб тым, што расійская кампанія ААТ "Уралкалій" адмовілася ад куплі акцый ААТ "Беларуськалі". Начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю ААТ "Уралкалій" Аляксей Сатскоў растлумачыў карэспандэнту Тэлеграфа, што падобная падача інфармацыі з'яўляецца некарэктнай.

«Нагадаю, што «Уралкалій» ніколі не заяўляў аб куплі «Беларуськалія», — паведаміў Аляксей Сатскоў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, аб тым, што «Уралкалій» рыхтуе заяўку на куплю кантрольнага пакета акцый найбуйнейшага беларускага вытворцы угнаенняў «Беларуськалія» паведаміў прэзідэнт расійскага гіганта Уладзіслаў Баўмгертнер. Паводле яго слоў, заяўка можа быць пададзена на працягу бліжэйшых месяцаў.

Гатоўнасць прафінансаваць гэтую ўгоду выказаў расійскі Сбербанк. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ацаніў «Беларуськалі» у 30 млрд даляраў, аднак расійскі бок заявіў аб неабходнасці прыцягнуць да ацэнкі прадпрыемства незалежных экспертаў.