"Уралкалій" рыхтуе заяўку на куплю "Беларуськалія"

16.06.2011 16:48
Архив Редакция

Расійская кампанія "Уралкалій" рыхтуе заяўку на куплю 50% +1 акцыя найбуйнейшага беларускага вытворцы угнаенняў "Беларуськалія" і плануе падаць яе на працягу бліжэйшых месяцаў. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю брытанскім СМІ прэзідэнт расійскага гіганта Уладзіслаў Баўмгертнер.

Паводле яго слоў, «Беларуськалі» з’яўляецца для «Уралкалія» цікавым магчымым набыццём, хаця перамовы аб куплі беларускага прадпрыемства яшчэ не пачаліся, перадае The Daily Mail.

Уладальнікі «Уралкалія» разлічваюць пасля пакупкі «Беларуськалія» стаць лідарам сярод вытворцаў угнаенняў, ссунуўшы з першай пазіцыі канадскую кампанію PotashCorp.

Цікавасць да куплі беларускага прадпрыемства Уладзіслаў Баўмгертнер растлумачыў яшчэ і тым, што ўладальнікі «Уралкалія» разлічваюць, што ў будучыні з ростам насельніцтва зямлі ўгнаенні будуць толькі даражэць і попыт на іх будзе расці.

«Мы мяркуем, што за наступныя пяць-сем гадоў рынак угнаенняў рэзка вырасце», — сказаў ён.

Як раней паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ацаніў «Беларуськалі» ў 30 млрд даляраў, аднак расійскі бок заявіў аб неабходнасці прыцягнуць да ацэнкі прадпрыемства незалежных экспертаў.

Как вам новость?