Ус адмовіўся выступаць на радыё, а Статкевіч паўтарыўся

25.11.2010 12:26
Архив Редакция

Кандыдат у прэзідэнты, дырэктар ТДА "Трывіум" Дзмітры Ус не выкарыстаў магчымасць выступіць 25 лістапада перад выбаршчыкамі па першым канале Беларускага радыё з 6:40 да 7:10. Іншы ж кандыдат — Мікалай Статкевіч, які ўзначальвае аргкамітэт па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), паўтарыў сваё тэлевізійнае выступленне.

Раней, як паведамляў Тэлеграф, Дзмітры Ус, выступаючы 23 лістапада з тэлезваротам да выбаршчыкаў, выдаткаваў усяго сем з дазволеных 30-і хвілінаў. Пры гэтым усё сказанае прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы зачытаў з ліста.

А Мікалай Статкевіч заявіў, што яму сорамна перад Афрыкай, дзе падлік галасоў ажыццяўляецца больш дэмакратычна, чым у Беларусі — цэнтральнаеўрапейскай краіне, у якой першую канстытуцыю прынялі яшчэ ў 16 стагоддзі.

Как вам новость?
Головоломки