Ус: на наступных выбарах Лукашэнкі не будзе

26.05.2011 10:51
Архив Редакция

Экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітры Ус, якому 26 траўня павінны вынесці прысуд па справе "19 снежня" лічыць, што ў наступных прэзідэнцкіх выбарах дзейны кіраўнік дзяржавы не будзе ўдзельнічаць. "Я думаю, што на наступных выбарах Лукашэнкі не будзе, бо сітуацыя ў эканоміцы крытычная. Дзе вы бачылі, каб бульба каштавала па 3 тыс. за кілаграм?", — адзначыў ён.

«У палітыцы таксама ні адна цывілізаваная дзяржава з намі размаўляць не хоча. Людзі, якія яго падтрымліваюць цяпер, праз два-тры гады будуць лаяць. Ён зрабіў грамадства спажыўцоў. Людзі не прывыклі працаваць, а прывыклі сядзець і атрымліваць грошы. А цяпер гэтая лавачка прыкрыецца. І людзі пачынаюць «чухаць гарбузы», бо яны не прывыклі да такога», — заявіў палітык, перадае «n#####n».

Дзмітры Ус заявіў, што перад выбарамі думаў, што Аляксандр Лукашэнка «зробіць большы ўпор на эканоміку, а не на цкаванне апанентаў». «Было разбіта некалькі вокнаў і дзвярэй. Была экспертыза бутэлькі з нейкай вадкасцю. Высвятлілі, што гэта вада. Гэта даказвае, што ўсё было падкінута. Цікава, што нібыта 40 амапаўцаў атрымалі траўмы, але ні аднаго чалавека, які іх збіваў, не было затрымана. Хоць на Доме ўрада стаяць камеры назірання. Пракурор адмовіўся прыцягваць відэа з іх да справы. Была сфабрыкаваная справа, каб абвінаваціць кандыдатаў у тым, што яны не рабілі», — падкрэсліў палітык.

Ус: калі нас пасадзяць, то будуць эканамічныя санкцыі

Экс-кандыдат адзначыў, што суддзі і пракуроры на судах над апазіцыяй — гэта пешкі. «Усё залежыць ад таго, з якой нагі ўстане Лукашэнка, хто падасць [яму] інфармацыю. Чаму цяпер адкладаецца прысуд? Хутчэй за ўсё, баяцца пралічыцца», — лічыць ён.

«Думаю, калі нас пасадзяць, то Еўропа ўвядзе эканамічныя санкцыі», — заявіў Дзмітры Ус, адзначыўшы, што не збіраецца бегчы з Беларусі.

«Мне гэта не трэба. Няхай бяжыць той, хто гэта робіць. Цяпер сочаць менш, асабліва не відаць. Мусіць, як раз і чакаюць, каб я ўцёк», — сказаў палітык.

«Апазіцыя не да канца разумее важнасці зменаў у выбарчым заканадаўстве. Няма справядлівага падліку галасоў. Хлусяць апазіцыі, выбаршчыкам. Улада не зацікаўленая ў пераменах, бо яна губляе кантроль. Калі б я быў такі, як Цярэшчанка, Рымашэўскі або Раманчук, то мне б далі два гады ўмоўна і адсталі. Я ж прапаную супрацьстаянне сістэмы на сістэму. Толькі так яго можна перамагчы», — заявіў экс-кандыдат.

Паводле яго слоў, увосень пачнецца збор подпісаў аб змене выбарчага заканадаўства. «Я планую сабраць мільён подпісаў», — сказаў ён.

Как вам новость?
Головоломки