Ус: за Лукашэнку будзе 80% галасоў

01.12.2010 16:08
Архив Редакция

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі, дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітры Ус, выступаючы 30 лістапада па тэлебачанні перад выбаршчыкамі, заявіў са спасылкай на крыніцы ў выканаўчай і заканадаўчай уладзе Беларусі, што рыхтуюцца фальсіфікацыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Прычым, паводле яго слоў, за дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку афіцыйна аддадуць 80% галасоў.

«Ужо даведзена з адміністрацыі прэзідэнта ўказанне: па Мінску зрабіць яўку 70%, 80% павінна быць за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку», — паведаміў кандыдат.

Дзмітры Ус нагадаў гледачам, што накіраваў прэзідэнту прапанову змяніць Выбарчы кодэкс папраўкай аб праве кандыдатаў у прэзідэнты накіроўваць сваіх прадстаўнікоў усім кандыдатам у выбарчыя камісіі з правам подпісу выніковага пратаколу. Паводле яго слоў, гэтую папраўку падтрымалі сем кандыдатаў у прэзідэнты.

Акрамя таго, кандыдат у прэзідэнты распавёў пра сваю палітычную кар’еру. У прыватнасці, паводле яго слоў, у час сваёй бытнасці дэпутатам ён сутыкаўся з рэзкім процідзеяннем мінскіх уладаў. У выніку чаго, ён патрапіў у кому, а яго жонка загінула.

Как вам новость?
Головоломки