Усе беларускія банкі перайшлі на новыя курсы валют

17.05.2011 11:26
Архив Редакция

Усе беларускія банкі 16 траўня перайшлі на новыя курсы абмену валют. Так, цяпер курс даляра ў абменных пунктах складае прыкладна 4,5 тыс. даляраў, еўра — 6,4 тыс. рублёў, расійскага рубля — 160 рублёў. Ранейшыя курсы валют (каля 4 тыс. рублёў за даляр, каля 5,6 тыс. — за еўра і прыкладна 142 рубля за расійскі рубель) не захаваліся ні ў адным з беларускіх банкаў.

Пры гэтым афіцыйны курс Нацбанк на 17 траўня роўны 4,4 тыс. рублёў за еўра, 3,1 тыс. за даляр і 111 рублёў за расійскі рубель.

Насельніцтва павялічыла скупку валюты ў 1,5 разы

Грамадзяне Беларусі ў студзені-красавіку 2011 года павялічылі куплю ў банкаў наяўнай валюты ў 1,5 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года (2,633 млрд. даляраў у эквіваленце супраць 1,761 млрд. даляраў). Пры гэтым праз валютны крызіс у красавіку 2011 года беларусы купілі ў банкаў наяўнай валюты прыкладна ў 7,6 разв менш, чым у сакавіку гэтага года, перадае InfoBank.by.

Узрос за першы квартал 2011 года і продаж насельніцтвам валюты (на 9,8% да 2,15 млрд. даляраў), скараціўшыся пры гэтым у красавіку ў тры разы ў параўнанні з сакавіком.

У выніку склалася адмоўнае сальда продажу/набыцця наяўнай замежнай валюты, роўнае мінус 483 млн. даляраў, тады як у студзені-красавіку 2010 года яно было дадатным (плюс 197 млн. даляраў).

Как вам новость?
Головоломки